Навіны


Ажыццяўлена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукта за першае паўгоддзе 2019 г. Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 60,3 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,9% да ўзроўню першага паўгоддзя 2018 г.

17.07.2019 17:00

У першым паўгоддзi 2019 г. арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi перавезена 203,9 млн. тон грузаў, або 91,8% да першага паўгоддзя 2018 г. Грузаабарот склаў 63,1 млрд. тона-кiламетраў, або 92,4% да адпаведнага перыяду 2018 года.

17.07.2019 16:00

У першым паўгоддзі 2019 г. аптовы тавараабарот склаў 47,7 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 96,3% да ўзроўню першага паўгоддзя 2018 г.

17.07.2019 16:00

У першым паўгоддзі 2019 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 55,6 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,1% да ўзроўню першага паўгоддзя 2018 г.

17.07.2019 16:00

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені – маi 2019 г. склалі 107,2% да ўзроўню студзеня – мая 2018 г.

16.07.2019 16:00

У першым паўгоддзі 2019 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 6,2 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,2% да ўзроўню першага паўгоддзя 2018 г.

16.07.2019 16:00

За студзень – май 2019 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 8,7%, рэнтабельнасць продажу – 7%.

16.07.2019 16:00

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў чэрвені 2019 г. у параўнанні з маем 2019 г. склаў 100,5%, са снежнем 2018 г. – 103,9%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары – 100,3% і 101,7% адпаведна, прамежкавыя тавары – 100,6% і 104,6%, спажывецкія тавары – 100,1% і 101,7% адпаведна.

12.07.2019 16:00


Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у і