Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у першым паўгоддзі 2019 г.

(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Рэспубліцы Беларусь у першым паўгоддзі 2019 года наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1318,4 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – 1419,2 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах – 1055,3 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1251,5 рубля ў месяц, з якіх 934,6 рубля (74,7%) прыпадае на спажывецкія расходы2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 39,5%, на пакупку нехарчовых тавараў – 31,3%, на аплату паслуг – 26,3%.



1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), пакупку алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, пакупка нерухомай маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).

30.08.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by