Аб выніках знешняга гандлю таварамі ў студзені – верасні 2019 г.

У студзені – верасні 2019 г. знешнегандлёвы абарот тавараў Рэспублікі Беларусь склаў 53 035,8 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт – 24 586,9 млн. долараў, імпарт – 28 448,9 млн. долараў. Да ўзроўню студзеня – верасня 2018 г. з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 98,8%, экспарт – 97%, імпарт – 100,5%.

Па выніках студзеня – верасня 2019 г. у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года экспарт тавараў у натуральным выражэнні паменшыўся на 1,3%, імпарт павялічыўся на 2,8%. Сярэднія цэны экспарту скараціліся на 1,7%, імпарту – на 2,3%.

11.11.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by