Аб выніках знешняга гандлю таварамі ў студзені – жніўні 2019 г.

У студзені – жніўні 2019 г. знешнегандлёвы абарот тавараў Рэспублікі Беларусь склаў 46 843,8 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт – 21 697,9 млн. долараў, імпарт – 25 145,9 млн. долараў. Да ўзроўню студзеня – жніўня 2018 г. з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 98,4%, экспарт – 96,9%, імпарт – 99,6%.

Па выніках студзеня – жніўня 2019 г. у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года экспарт тавараў у натуральным выражэнні паменшыўся на 1,7%, імпарт павялічыўся на 1,6%. Сярэднія цэны экспарту скараціліся на 1,4%, імпарту – на 1,9%.

10.10.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by