Аб вытворчасці прамысловай прадукцыі ў 2018 годзе


У 2018 годзе аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 110,1 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 105,7% да ўзроўню 2017 года, у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 103,1%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 105,8%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 107% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 99,9%.

Індэкс прамысловай вытворчасці за снежань 2018 г. да снежня 2017 г. склаў 101,3%, да лістапада 2018 г. – 101,2%.

У 12 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамысловай вытворчасці за 2018 год перасягнуў ўзровень 2017 года. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (на 14,1%), вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 13,8%), машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 13,3%), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 8,9%), хімічных прадуктаў (на 6,2%).

17.01.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у і