Аб замежных інвестыцыях у студзені – чэрвені 2019 г.

Інвестыцыі ў Рэспубліку Беларусь з-за мяжы. За студзень – чэрвень 2019 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 5,1 млрд. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (44,7% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (20,4%), Кіпра (8,2%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 3,9 млрд. долараў ЗША, або 77,8% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі з Рэспублікі Беларусь за мяжу. За студзень – чэрвень 2019 г. арганізацыямі рэспублікі (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 2,8 млрд. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі рэспублікі былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (62% ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (14,3%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (10,3%).

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 91,8% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

13.08.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by