Аб замежных інвестыцыях у студзені – верасні 2019 г.

Інвестыцыі ў Рэспубліку Беларусь з-за мяжы. За студзень – верасень 2019 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 7,1 млрд. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (44,2% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (19,7%), Кіпра (6,6%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 5,2 млрд. долараў ЗША, або 73,6% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі з Рэспублікі Беларусь за мяжу. За студзень – верасень 2019 г. арганізацыямі рэспублікі (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 4,4 млрд. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі рэспублікі былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (62,3% ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (15,8%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (8,7%).

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 91,1% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу. 13.11.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by