Аб занятасці насельніцтва ў IV квартале 2018 г.


(па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва)

Узровень занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь (суадносіны колькасці занятага насельніцтва і колькасці насельніцтва ва ўзросце 15 − 74 гадоў) у IV квартале 2018 г. склаў 68%, узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) − 4,8% ад колькасці рабочай сілы.

Даведка:

Названае абследаванне праводзіцца ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы на штоквартальнай аснове з мэтай атрымання інфармацыі аб колькасці рабочай сілы, занятых, беспрацоўных, а таксама асобах, якія не ўваходзяць у склад рабочай сілы, па полу, узросце, узроўні адукацыі і іншых дэмаграфічных і сацыяльна- эканамічных характарыстыках.

Падчас абследавання апытваецца насельніцтва ва ўзросце з 15 да 74 гадоў уключна. Ніжняя ўзроставая мяжа вызначана ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН па правядзенні перапісаў насельніцтва − мінімальны ўзрост для вызначэння эканамічнай актыўнасці насельніцтва не павінен перавышаць 15 гадоў, а верхняя − з улікам наяўнасці фактаў эканамічнай дзейнасці. Абследаванне праводзіцца ва ўсіх абласцях рэспублікі і г.Мінску па выбарачным метадзе і ахоплівае 0,6% ад агульнай колькасці дамашніх гаспадарак Рэспублікі Беларусь з далейшым распаўсюджваннем вынікаў на ўсю колькасць насельніцтва ў абследуемым узросце.

23.01.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у і