Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – маі 2019 г.


У студзені – маі 2019 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 13,1 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 240,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 456,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 36,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 321,3 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 440,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 35,5% ад агульнага ўводу па рэспублiцы.

19.06.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у і