Аб змяненні цэн у ліпені 2019 г.

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў ліпені 2019 г. у параўнанні з чэрвенем 2019 г. склаў 100,2%, са снежнем 2018 г. – 104,1%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары – 100,1% і 101,8% адпаведна, прамежкавыя тавары – 99,9% і 104,5%, спажывецкія тавары – 100,2% і 101,9% адпаведна.

Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў ліпені 2019 г. у параўнанні з чэрвенем 2019 г. склаў 102,5%, са снежнем 2018 г. – 103,1%, у тым ліку ў раслінаводстве – 111% і 110,7% адпаведна, жывёлагадоўлі – 100,3% і 101% адпаведна.

Індэкс цэн у будаўніцтве ў ліпені 2019 г. у параўнанні з чэрвенем 2019 г. склаў 100,2%, са снежнем 2018 г. – 102,6%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы – 101,1% і 109% адпаведна, машыны і абсталяванне – 99,4% і 92,1%, іншыя работы і затраты – 98,9% і 109,9% адпаведна.

Індэкс тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў ліпені 2019 г. у параўнанні з чэрвенем 2019 г. склаў 99,7%, са снежнем 2018 г. – 100,5%.

Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у ліпені 2019 г. у параўнанні з чэрвенем 2019 г. склаў 101,8%, са снежнем 2018 г. – 103,1%.

12.08.2019 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by