Навіны

У студзені – жніўні 2019 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 22,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 2 063,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

19.09.2019 16:00

У студзенi – жнiўнi 2019 г. арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi перавезена 280,5 млн. тон грузаў, або 93,3% да студзеня – жнiўня 2018 г. Грузаабарот склаў 85,4 млрд. тона-кiламетраў, або 93,4% да адпаведнага перыяду 2018 года.

17.09.2019 16:00

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені – лiпенi 2019 г. склалі 107,1% да ўзроўню студзеня – лiпеня 2018 г.

17.09.2019 16:00

У студзені – жніўні 2019 г. аптовы тавараабарот склаў 63,6 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 95,9% да ўзроўню студзеня – жніўня 2018 г.

17.09.2019 16:00

У студзені – жніўні 2019 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 11,7 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – жніўнем 2018 г. у супастаўных цэнах на 2,8%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 10,6 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

17.09.2019 16:00

У студзені – жніўні 2019 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 74,8 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,7% да ўзроўню студзеня – жніўня 2018 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 100,8%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 100,9%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 99,3% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 101,3%.

17.09.2019 16:00

Ажыццяўлена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукта за студзень – жнівень 2019 г. Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 83,9 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,1% да ўзроўню студзеня – жніўня 2018 г. Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені – жніўні 2019 г. у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 106,8%.

16.09.2019 17:00

За студзень – лiпень 2019 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 8,9%, рэнтабельнасць продажу – 7,2%.

16.09.2019 16:00


Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by