Задачы і функцыі Белстата

Задачы і функцыі Белстата

ЗАДАЧЫ

·         фарміраванне навукова абгрунтаванай афіцыйнай статыстычнай метадалогіі, якая адпавядае міжнародным стандартам у галіне статыстыкі;

·         ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;

·         задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі

ФУНКЦЫІ

·         распрацоўвае і зацвярджае афіцыйную статыстычную метадалогію для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і стварэння сістэмы нацыянальных рахункаў, фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

·         распрацоўвае сумесна з дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі, і зацвярджае стратэгію развіцця дзяржаўнай статыстыкі;

·         распрацоўвае і прадстаўляе на зацвярджэнне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праграму статыстычных работ;

·         арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні;

·         зацвярджае формы дзяржаўных статыстычных назіранняў і ўказанні па іх запаўненні;

·         забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце на адрасы, пазначаныя ў гэтых формах, і (або) прадастаўляе рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення форм дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;

·         ажыцццяўляе метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў;

·         забяспечвае канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

·         прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, а таксама распаўсюджвае афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, усталяваным заканадаўствам;

·         забяспечвае роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;

·         праводзіць абмен афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй са статыстычнымі органамі замежных дзяржаў, а таксама прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь;

·         забяспечвае вядзенне баз (банкаў) даных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

·         забяспечвае функцыянаванне і развіццё інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстыкі;

·         забяспечвае мабілізацыйную падрыхтоўку Белстата, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі, падпарадкаваных арганізацый па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы.

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by