Задачы і функцыі тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі

Задачы і функцыі тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі

ЗАДАЧЫ

• ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі

• задавальненне патрэбнасцi грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі

ФУНКЦЫІ

• ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленню афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі

• прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ

• забяспечвае прадастаўленне рэспандэнтам пры правядзенні цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў доступ да спецыялізаванага праграмнамнага забеспячэння для прадстаўлення першасных статыстычных дадзеных у выглядзе электроннага дакумента альбо забяспечвае магчымасць прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных дадзеных у іншай форме, устаноўленай Белстатам

• ажыццяўляе метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выпадку іх правядзення

• забяспечвае канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных і індывідуальных адміністрацыйных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі

• фарміруе афіцыйную статыстычную інфармацыю

• фарміруе афіцыйную статыстычную інфармацыю

• ва ўстаноўленым парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення вобласці (г. Мінску)

• абяспечвае мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці (г. Мінска), а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах і гарадах па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы

• ажыццяўляе дзяржаўную статыстычную дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі дакументаў сістэмы менеджменту якасці Белстата

• выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі Белстата


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by