Звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на імя Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб".

Паважаныя карыстальнікі!

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15  кастрычніка 2007 г. № 498 "Пра дадатковыя меры па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" звароты першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у тэрытарыяльных органах дзяржаўнай статыстыкі, якія размяшчаюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой знаходзіцца заяўнік.

Звяртаем увагу, што для накіравання запытаў і атрымання адказаў на пытанні, якія ў Вас узніклі, Вам трэба звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы дзяржаўнай статыстыкі, якія размяшчаюцца на тэрыторыі знаходжання заяўніка, у:

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Брэсцкай вобласці;

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці;

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гомельскай вобласці;

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці;

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці;

Галоўнае статыстычнае упраўленне Магілёўскай вобласці;

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска;

Звяртаем Вашую ўвагу на тое што, электронныя звароты накіроўваюцца ў Белстат шляхам запаўнення формы.

Звароты, якія паступілі праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт на адрас электроннай пошты, рэгістрацыі, а таксама разгляду не падлягаюць і адказы па іх не накіроўваюцца.

Увага! Звароты грамадзян праз гэтую рубрыку не прымаюцца.

ФОРМА ДЛЯ СТВАРЭННЯ ЗВАРОТУ


Абарона ад аўтаматычнага запаўнення
*


Палі, абавязковыя для запаўнення адзначаны сімвалам *