Зварот Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна!

З 2 па 13 кастрычніка 2017 г. на тэрыторыі Маладзечанскага раёна Белстат правядзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года.

Пробны перапіс будзе праводзіцца з выкарыстаннем планшэтаў. Плануецца апытаць 15 тыс. чалавек.

У адзін з дзён з 2 па 13 кастрычніка 2017 г. да вас прыйдзе перапісчык, які задасць пытанні пра ўзрост, сямейны стан, нацыянальнасць, узровень адукацыі, эканамічную актыўнасць, склад домагаспадаркі і іншае. Адказы на іх будуць заносіцца ў электронны перапісны ліст.

Канфідэнцыяльнасць вашых персанальных звестак гарантуецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб перапісе насельніцтва».

Падчас пробнага перапісу насельніцтва па месцы вашага жыхарства будуць працаваць стацыянарныя перапісныя ўчасткі, дзе вы таксама зможаце прайсці апытанне.

Атрымаць дадатковую інфармацыю па пытаннях арганізацыі і правядзення пробнага перапісу, а таксама ўдакладніць прозвішча і імя перапісчыка вы можаце па тэлефонах 8-0176-58-02-83, 8-017-346-87-45 або на сайце Белстата www.belstat.gov.by.

Ваш удзел у пробным перапісе дазволіць прааналізаваць актуальнасць пытанняў, якія будуць зададзены напярэдадні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года, адпрацаваць механізм яго арганізацыі і правядзення.


З павагай,

Мядзведзева Іна Віктараўна



Версия для печати
220070, Минск, Партизанский проспект, 12
Эл. почта: belstat@belstat.gov.by
Белстат в и