Аб асноўных эканамічных выніках работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь за 2024 год

На 1 студзеня 2025 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 237,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 128,9 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 115,4 тыс. мікраарганізацый (89% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 11,4 тыс. малых арганізацый (9%) і 2,1 тыс. сярэдніх арганізацый (2%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2024 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

  • аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (35% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);
  • транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (13%);
  • прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (8%);
  • прамысловасць (8%);
  • будаўніцтва (8%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2024 год склала 309 млрд. рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі – 46,5%.

Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП рэспублікі за 2024 год склаў 27,4%, у тым ліку арганізацыямі малога бізнесу – 17,7%, арганізацыямі сярэдняга бізнесу – 7,6%, індывідуальнымі прадпрымальнікамі – 2,1%.

21.05.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by