Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў I квартале 2021 г.

У I квартале 2021 г. аптовы тавараабарот склаў 28,3 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 104% да ўзроўню I квартала 2020 г.

Рознічны тавараабарот у I квартале 2021 г. склаў 13,1 млрд. рублёў, або 95,5% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2020 г.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 15,6 рубля супраць 14,6 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 91,6% рознічнага тавараабароту рэспублікі, склаў у I квартале 2021 г. 12 млрд. рублёў, або 96,2% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў I квартале 2021 г. склаў 698,4 млн. рублёў, або 91,9% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2020 г.

16.04.2021 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by