Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзені – красавіку 2020 г.

У студзені – красавіку 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 30 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 89,7% да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 г.

Рознічны тавараабарот у студзені – красавіку 2020 г. склаў 16,5 млрд. рублёў, або 104,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 г.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 14,5 рубля супраць 13,2 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 91,4% рознічнага тавараабароту рэспублікі, склаў у студзені – красавіку 2020 г. 15,1 млрд. рублёў, або 106,3% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – красавіку 2020 г. склаў 810,2 млн. рублёў, або 88,8% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 г.

18.05.2020 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by