Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзені – красавiку 2025 г.

Рознічны тавараабарот у студзені – красавiку 2025 г. склаў 31 млрд. рублёў, або 110% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавiка 2024 г.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 28,3 рубля супраць 24,1 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 95,6% рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені – красавiку 2025 г. склаў 29,7 млрд. рублёў, або 110,8% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у студзені – красавiку 2025 г. склаў 58 млрд. рублёў, або 96,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавiка 2024 г.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – красавiку 2025 г. склаў 2,1 млрд. рублёў, або 104,8% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавiка 2024 г.

16.05.2025 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by