Аб рыбагаспадарчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе

У 2020 годзе ў вадаёмах рэспублікі вылаўлена 15,2 тыс. тон рыбы, з іх на прамысловы ўлоў рыбы прыходзілася 63,2% (9,6 тыс. тон).

Рыбагаспадарчымі арганізацыямі ў штучных вадаёмах вылаўлена 8,9 тыс. тон (93% ад агульнага аб'ёму прамысловага ўлову рыбы), у натуральных – 0,7 тыс. тон (7%). Амаль тры чвэрці ўлову рыбы ў штучных вадаёмах займае карп. За 2020 год яго вылаўлена 6393,9 тоны. З іншых відаў рыбы 840,6 тоны прамысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзілася на таўсталобіка, 326,7 тоны – на амура, 240,6 тоны – на ласасёвых, 147,5 тоны – на асятровых, 8,9 тоны – на сомавых.

Па аб'ёме прамысловага ўлову рыбы лідзіруюць арганізацыі Брэсцкай і Мінскай абласцей (3505,1 тоны і 3485,6 тоны адпаведна), на долю якіх прыходзіцца 72,9% рэспубліканскага прамысловага ўлову рыбы.

За 2020 год арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, рэалізавана 8,7 тыс. тон рыбы. Пры гэтым работнікам і насельніцтву рэалізавана 3,7 тыс. тон рыбы (42,4% ад агульнага аб'ёму продажу), гандлёвым арганізацыям – 2,8 тыс. тон (31,7%), на перапрацоўку накіравана 1,8 тыс. тон (20,5%).

16.04.2021 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by