Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені – лiпенi 2024 г. склалі 109,9% да ўзроўню студзеня – лiпеня 2023 г.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,4%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 22%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 7,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,8%.
* Грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
17.09.2024 11:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.