Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у I квартале 2024 г.

(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Рэспубліцы Беларусь у I квартале 2024 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2221,4 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – 2343,5 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах – 1824,7 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2131,6 рубля ў месяц, з якіх 1520,4 рубля (71,3%) прыпадае на спажывецкія расходы2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 38,8%, на пакупку нехарчовых тавараў – 33,9%, на аплату паслуг – 24,7%.



1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якія паступілі з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).



28.05.2024 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by