Аб вытворчасці прадукцыі раслінаводства ў гаспадарках усіх катэгорый у Рэспубліцы Беларусь за 2024 год

Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 5725,8 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 92,2% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 3,8%, гаспадарак насельніцтва – 4%.

Структура пасяўной плошчы ў гаспадарках усіх катэгорый у 2024 годзе
(у % да выніку)



У 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 8,3 млн. тон пры сярэдняй ураджайнасці 33,8 цэнтнера з аднаго гектара. Па аб’ёмах вытворчасці збожжа першынство належыць Мінскай вобласці (2,3 млн. тон, або 27,5% ад агульнага аб’ёма вытворчасці ў рэспубліцы).

Вытворчасць збожжа ў гаспадарках усіх катэгорый па абласцях за 2024 год



Валавы збор кукурузы на зерне перавысіў 2 млн. тон, рапсу – 1 млн. тон.

У 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый накапана бульбы 3,1 млн. тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрыманы 221 цэнтнер.

Вытворчасць бульбы ў гаспадарках усіх катэгорый па абласцях за 2024 год



Валавы збор буракоў цукровых у 2024 годзе склаў 5 млн. тон пры сярэдняй іх ураджайнасці 474 цэнтнера з аднаго гектара.

У 2024 годзе выраблена ільновалакна 45,2 тыс. тон, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 10,1 цэнтнера.

Агародніны сабрана 2,8 млн. тон пры сярэдняй ураджайнасці 299 цэнтнераў з аднаго гектара.

Вытворчасць агародніны ў гаспадарках усіх катэгорый па абласцях за 2024 год



У закрытым грунце выраблена 106 тыс. тон агародніны, або 3,8% ад агульнага аб’ёма вытворчасці. У структуры вытворчасці агародніны ў закрытым грунце доля памідораў склала 53%, агуркоў – 45,2%, іншай агародніны – 1,8%.

Па аб’ёму вытворчасці агародніны ў закрытым грунце першынство належыць Мінскай вобласці. У 2024 годзе вобласцю выраблена 47,7 тыс. тон агародніны, або 45% ад агульнага аб’ёма вытворчасці ў рэспубліцы, з яе памідораў – 26,2 тыс. тон (46,8%), агуркоў – 20,2 тыс. тон (42,1%).

17.01.2025 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by