Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2024 годзе

У 2024 годзе у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 36,3 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні з 2023 годам у супастаўных цэнах на 3,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 29,7 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 5,1% больш, чым у папярэднім годзе.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займаюць Мінская (26,4%) і Брэсцкая (23%) вобласці, далей ідуць Гродзенская (18,3%), Гомельская (11,3%), Віцебская (11%) і Магілёўская (9,9%) вобласці.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 1824,8 тыс. тон, што на 2,6% больш, чым у 2023 годзе, малака – 8749,7 тыс. тон (на 5% больш), яек атрымана 3713,3 млн. штук (на 8% больш). Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 8,3 млн. тон, або на 8,8% больш, чым у папярэднім годзе, рапса – 1 млн. тон (на 15,8% больш), цукровых буракоў – 5 млн. тон (на 2,2% больш). Бульбы накапана 3,1 млн. тон, агародніны сабрана 2,8 млн. тон.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,3% рэспубліканскага аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,9%, яек – 86,8%, збожжа – 95%, рапса – 95,1%, цукровых буракоў – 97,8%, бульбы – 10,8% і агародніны – 5,7%.

15.01.2025 11:07

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by