У студзені-маі 2025 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 9,5 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99% да ўзроўню студзеня-мая 2024 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 9,4 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года. Зніжэнне тэмпу вытворчасці абумоўлена пазнейшымі тэрмінамі пачатку нарыхтоўкі кармоў з траў у бягучым годзе.
У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 751,1 тыс. тон, малака – 3788 тыс. тон, яек атрымана 1601,1 млн. штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,5% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,3%, яек – 89,9%.
На 1 чэрвеня 2025 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,4 млн. галоў. Колькасць свіней склала 1,9 млн. галоў.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.