(па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва)
Узровень занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь (адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15 − 74 гадоў) у IV квартале 2024 г. склаў 66,6%, узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) – 3% ад колькасці рабочай сілы.
Даведка:
Названае абследаванне праводзіцца ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы на штоквартальнай аснове з мэтай атрымання інфармацыі аб колькасці рабочай сілы, занятых, беспрацоўных, а таксама асобах, якія не ўваходзяць у склад рабочай сілы, па полу, узросце, узроўні адукацыі і іншых дэмаграфічных і сацыяльна- эканамічных характарыстыках.
Падчас абследавання апытваецца насельніцтва ва ўзросце з 15 да 74 гадоў уключна. Ніжняя ўзроставая мяжа вызначана ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН па правядзенні перапісаў насельніцтва − мінімальны ўзрост для вызначэння эканамічнай актыўнасці насельніцтва не павінен перавышаць 15 гадоў, а верхняя − з улікам наяўнасці фактаў эканамічнай дзейнасці. Абследаванне праводзіцца ва ўсіх абласцях рэспублікі і г.Мінску па выбарачным метадзе і ахоплівае 0,8% ад агульнай колькасці дамашніх гаспадарак Рэспублікі Беларусь з далейшым распаўсюджваннем вынікаў на ўсю колькасць насельніцтва ў абследуемым узросце.
Метадалагічныя адрозненні ў фарміраванні колькасці занятых у эканоміцы па выніках абследавання ў параўнанні з бягучай ацэнкай, атрымліваемай на падставе формаў дзяржаўных статыстычных назіранняў, даных абследавання, адміністрацыйных даных, складаюцца з наступнага:
улік занятага насельніцтва пры правядзенні абследавання ажыццяўляецца па месцы пражывання, а не па месцы працы;
у колькасць занятых уключаюцца не ўлічваемыя пры бягучай ацэнцы асобы, якія адсутнічаюць на працоўным месцы ў сувязі з водпускам па цяжарнасцi i родах і па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, ваеннаслужачыя тэрміновай службы, асобы, якія працуюць за межамі рэспублікі.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.