Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – красавіку 2020 г.

У студзені – красавіку 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1130,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 396,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 35,1% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 301,6 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 350,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 31% ад агульнага ўводу па рэспублiцы.

19.05.2020 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by