Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь за 2019 год

На 1 студзеня 2020 г. у Рэспубліцы Беларусь гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 257 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 111 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 97 тыс. мікраагрганізацый (87% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 12 тыс. малых арганізацый (11%) і 2 тыс. сярэдніх арганізацый (2%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2019 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

    аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (35% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

    транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (12%);

    прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (10%);

    прамысловасць (8%);

    будаўніцтва (8%).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала 156 млрд. рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі – 43,3%.

Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП рэспублікі за 2019 год склаў 26,1%, у тым ліку арганізацыямі малога бізнесу – 15,9%, арганізацыямі сярэдняга бізнесу – 7%, індывідуальнымі прадпрымальнікамі – 3,2%.



19.05.2020 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by