Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзені – лютым 2020 г.

У студзені – лютым 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 14 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 89,8% да ўзроўню студзеня – лютага 2019 г.

Рознічны тавараабарот у студзені – лютым 2020 г.склаў 7,8 млрд. рублёў, або 106,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лютага 2019 г.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 13,8 рубля супраць 12,5 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 90,8% рознічнага тавараабароту рэспублікі, склаў у студзені – лютым 2020 г. 7,1 млрд. рублёў, або 107,8% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – лютым 2020 г. склаў 457,5 млн. рублёў, або 106,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лютага 2019 г.

17.03.2020 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by