Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – лютым 2020 г.

У студзені – лютым 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1881,7 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – лютым 2019 г. у супастаўных цэнах на 6%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1821,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 6,6% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 308,2 тыс. тон, што на 5% больш, чым у студзені – лютым 2019 г., малака – 1200,7 тыс. тон (на 6,5% больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 294,8 тыс. тон і ў параўнанні са студзенем – лютым 2019 г. павялічылася на 5,6%, вытворчасць малака склала 1176,4 тыс. тон (на 6,9% больш).

На 1 сакавіка 2020 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,2 млн. галоў, або 99,1% да ўзроўню 1 сакавіка 2019 г., у тым ліку кароў – 1,4 млн. галоў (100,2%). Колькасць свіней склала 2,6 млн. галоў, што на 3% больш, чым на адпаведную дату папярэдняга года.

17.03.2020 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by