Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – лютым 2020 г.

У студзені – лютым 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 5,1 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 515,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 199,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 38,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 146,3 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 183,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 35,6% ад агульнага ўводу па рэспублiцы.


19.03.2020 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by