
Тэрмін выдання - сакавік.
У зборніку прадстаўлены вынікі гадавых разлікаў Сістэмы нацыянальных рахункаў, распрацаваныя з улікам асноўных палажэнняў СНС-2008, у якіх адлюстроўваюцца эканамічныя аперацыі, што адбываюцца паміж інстытуцыянальнымі адзінкамі ў рамках кожнага з відаў эканамічнай дзейнасці.
Зборнік складаецца з раздзелаў: «Зводныя нацыянальныя рахункі», «Рахункі па відах эканамічнай дзейнасці», «Выкарыстанне валавога ўнутранага прадукту», «Рахункі па сектарах эканомікі», «Валавы рэгіянальны прадукт».
Дадзеныя рахункаў распрацаваны па рэспубліцы ў цэлым і па сектарах. Рахункі вытворчасці і фарміравання даходаў прадстаўлены па відах эканамічнай дзейнасці. Прыведзены інтэграваныя табліцы нацыянальных рахункаў за 2014 - 2019 гады, а таксама вынікі гадавых разлікаў валавога рэгіянальнага прадукту Рэспублікі Беларусь.
У выданні публікуюцца метадалагічныя палажэнні, змяшчаюцца кароткія тлумачэнні да асноўных паказчыкаў рахункаў.
Зборнік выдаецца на рускай і англійскай мовах.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
