
Тэрмін выдання - верасень.
Зборнік з'яўляецца выданнем, які характарызуе сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў рэспублікі: абласцей, раёнаў і асобных гарадоў у 2020 годзе ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Зборнік «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь» выпускаецца ў двух тамах.
У першым томе выдання - «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя паказчыкі» змяшчаюцца статыстычныя дадзеныя ў разрэзе абласцей, гарадоў абласнога падпарадкавання і раёнаў аб дэмаграфічнай і экалагічнай сітуацыі, працоўных рэсурсах і занятасці, узроўні жыцця насельніцтва і сацыяльнай сферы.
У зборніку адлюстравана агульная характарыстыка прадпрыемстваў і арганізацый абласцей і г.Мінска па відах эканамічнай дзейнасці, арганізацыйна-прававых формах і формах уласнасці. Асобнымі падраздзеламі прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў.
Публікуюцца звесткі аб вытворчасці і дынаміцы валавога рэгіянальнага прадукту. Рэальны сектар прадстаўлены статыстыкай па асобных відах эканамічнай дзейнасці - прамысловасці, сельскай і лясной гаспадарцы, будаўніцтве, гандлі, транспарце і сувязі. Прыводзіцца інфармацыя аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці.
У зборнік уключаны дадзеныя аб фінансавым стане і асноўных сродках арганізацый, знешнім гандлі таварамі і паслугамі, звесткі аб інвестыцыях у асноўны капітал і замежных інвестыцыях. Публікуюцца дадзеныя пра індэксы цэн (тарыфаў) на тавары і паслугі, звесткі аб выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Выданне ілюстравана графікамі і дыяграмамі, змяшчае картаграфічны матэрыял, метадалагічныя тлумачэнні.
Другі том публікацыі — «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь. Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі гарадоў і раёнаў» змяшчае статыстыку па абласцях, г. Мiнску, гарадам абласнога падпарадкавання і раёнах за 2020 год у параўнанні з папярэднімі гадамі.
Па кожным рэгіёне прыведзена інфармацыя аб дэмаграфічнай сітуацыі, узроўні беспрацоўя, заработнай плаце, сацыяльнай сферы, вытворчасці прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, інвестыцыях у асноўны капітал і замежных інвестыцыях, будаўніцтве, тавараабароце, экспарце тавараў і паслуг, асноўных фінансавых паказчыках дзейнасці арганізацый.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
