Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь

Тэрмін выдання - ліпень.

У зборніку прадстаўлены дадзеныя, якія адлюстроўваюць розныя аспекты ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва рэспублікі. Прыводзяцца асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, якія характарызуюць дэмаграфічную сітуацыю, занятасць і беспрацоўе, памер і структуру грашовых даходаў насельніцтва, выдаткі і спажыванне хатніх гаспадарак, а таксама ўзровень і распаўсюджанасць малазабяспечанасці. 

Публікуецца інфармацыя аб жыллёвых умовах, стане здароўя і медыцынскім абслугоўванні, пенсійным забеспячэнні і сацыяльнай абароне асобных катэгорый насельніцтва, адукацыі і культуры, стане навакольнага асяроддзя і ўзроўні злачыннасці. Прыводзяцца статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць развіццё спажывецкага рынку тавараў і паслуг, транспарту і сувязі для насельніцтва, ўстаноў турызму і адпачынку. 

Дадзеныя прадстаўлены ў дынаміцы за шэраг гадоў у цэлым па рэспубліцы, а таксама па абласцях і г.Мінску. Да асобных статыстычных паказчыкаў прыведзены кароткія метадалагічныя тлумачэнні. 

Зборнік выдаецца на рускай і англійскай мовах, ілюстраваны графікамі і дыяграмамі.