
Тэрмін выдання: на рускай мове – верасень,
на англійскай мове – кастрычнік.
Зборнік з'яўляецца найбольш поўным выданнем Нацыянальнага статыстычнага камітэта, адлюстроўвае з'явы і працэсы, якія адбываюцца ў эканамічным і сацыяльным жыцці рэспублікі. У ім прадстаўлена інфармацыя, якая характарызуе дэмаграфічную сітуацыю, занятасць, умовы працы і ўзровень жыцця насельніцтва. Асобныя раздзелы прысвечаны характарыстыцы асноўных галін сацыяльнай сферы.
Публікуюцца дадзеныя аб вытворчасці і выкарыстанні валавога ўнутранага прадукту. Значнае месца адведзена паказчыкам, якія прадстаўляюць асобныя віды эканамічнай дзейнасці - прамысловая вытворчасць, сельская, лясная гаспадарка, будаўніцтва, транспарт, гандаль. Змяшчаюцца звесткі аб прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя. Публікуюцца дадзеныя аб навуковым патэнцыяле рэспублікі, вынікі даследаванняў і распрацовак, інавацыйнай дзейнасці, выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Прыведзены звесткі аб фінансавым стане арганізацый, грашова-крэдытнай сістэме, малым і сярэднім прадпрымальніцтве, цэнах і тарыфах на тавары і паслугі.
Асобны раздзел штогодніка прысвечаны знешнеэканамічнай дзейнасці і змяшчае дадзеныя аб знешнім гандлі таварамі, паслугамі, цэнах знешняга гандлю, а таксама інфармацыю аб замежных інвестыцыях.
Да асноўных статыстычных паказчыкаў дадзены метадалагічныя тлумачэнні.
Выдаецца на рускай і англійскай мовах.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
