
Тэрмін выдання - верасень.
У зборніку прадстаўлены статыстычныя матэрыялы, якія характарызуюць вынікі знешнеэканамічных аперацый Рэспублікі Беларусь, адлюстраваныя ў плацёжным балансе, а таксама знешні гандаль Рэспублікі Беларусь таварамі і паслугамі.
Прыводзяцца асноўныя артыкулы плацёжнага балансу Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя аб знешнім гандлі таварамі прадстаўлена з размеркаваннем аб'ёмаў экспарту і імпарту па краінах, у тым ліку па рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і групоўкам краін.
Таварная структура экспарту і імпарту прадстаўлена па раздзелах і групах Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, па раздзелах і аддзелах Міжнароднай стандартнай гандлёвай класіфікацыі, а таксама па ўзбуйненых групах тавараў (інвестыцыйныя, прамежкавыя і спажывецкія).
Паказаны дадзеныя аб экспарце і імпарце асноўных тавараў, індэксы сярэдніх цэн і фізічнага аб'ёму экспарту і імпарту, інфармацыя аб знешнім гандлі таварамі ў залежнасці ад асобных характарыстык арганізацый-экспарцёраў і імпарцёраў.
Паказчыкі прадстаўлены ў дынаміцы за шэраг гадоў. Змяшчаюцца падрабязныя метадалагічныя тлумачэнні, прыведзены графікі і дыяграмы.
Зборнік выдаецца на рускай і англійскай мовах.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
