

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Рэспубліцы Беларусь у II квартале 2026 г. наяўныя рэсурсы 1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якія паступілі з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат. 1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 3152,2 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – 3310,3 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах – 2639,5 рубля ў месяц.
28.08.2026
У эканоміцы Рэспублікі Беларусь у ліпені 2026 г. было занята 4182,5 тыс. чалавек.
26.08.2026
25.08.2026
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у ліпені 2026 г. склала 3172 рублі.
25.08.2026
20.08.2026

У статыстычным буклеце прадстаўлена кароткая афіцыйная статыстычная інфармацыя аб важнейшых паказчыках развіцця прамысловасці: дынаміцы прамысловай вытворчасці, асноўных сродках і інвестыцыях у прамысловасць, працы, малым і сярэднім прадпрымальніцтве ў прамысловасці, выніках фінансавай дзейнасці арганізацый прамысловасці. Даныя прыводзяцца па відах эканамічнай дзейнасці і рэгіёнах рэспублікі.

Буклет змяшчае статыстычную інфармацыю па найважнейшых паказчыках развіцця сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Буклет змяшчае інфармацыю аб стане навакольнага асяроддзя, наяўнасці і выкарыстанні прыродных рэсурсаў, выдатках на ахову навакольнага асяроддзя, а таксама асобныя паказчыкі нацыянальнага пераліку паказчыкаў Мэтаў устойлівага развіцця і «зялёнага росту».

У зборніку прадстаўлена афіцыйная статыстычная інфармацыя аб цэнах у Рэспубліцы Беларусь у 2020 - 2025 гадах.

У статыстычным буклеце прадстаўлены статыстычныя даныя, якія характарызуюць развіццё сістэмы адукацыі рэспублікі па ўзроўнях адукацыі ў дынаміцы за шэраг гадоў.

У статыстычным буклеце публікуюцца ключавыя паказчыкі развіцця турызму Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлены дадзеныя пра турыстычныя патокі, дзейнасць турыстычных арганізацый і сродкаў размяшчэння, развіццё аграэкатурызму рэспублікі. Публікацыя ілюстравана графікамі і дыяграмамі. Асобныя паказчыкі прыведзены па абласцях Рэспублікі Беларусь.
