Аб фiнансавых вынiках работы арганiзацый на 1 сакавiка 2026 г.*
14 красавіка 2026
За студзень-люты 2026 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 7,3%, рэнтабельнасць продажу – 6%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 сакавiка 2026 г. склала 103,1 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 12,1 млрд. рублёў, або 11,7% ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 сакавiка 2026 г. склала 120,9 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 13,6 млрд. рублёў, або 11,2% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
* Без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», страхавых арганiзацый, бюджэтных арганiзацый, арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi з сярэдняй колькасцю работнiкаў за папярэднi год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганiзацый, якiя з'яўляюцца ўдзельнiкамi холдынгаў).