Рознічны тавараабарот у студзені – лiпені 2026 г. склаў 64,8 млрд. рублёў, або 108,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лiпеня 2025 г.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 33,6 рубля супраць 30,7 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 96,3% рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені – лiпені 2026 г. склаў 62,4 млрд. рублёў, або 108,6% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Аптовы тавараабарот у студзені – лiпені 2026 г. склаў 105,1 млрд. рублёў, або 99,9% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лiпеня 2025 г.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – лiпені 2026 г. склаў 4,5 млрд. рублёў, або 101,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лiпеня 2025 г.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
