Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзені – верасні 2026 г.
16 кастрычніка 2026
Рознічны тавараабарот у студзені – верасні 2026 г. склаў 85,5 млрд. рублёў, або 108,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – верасня 2025 г.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 34,5 рубля супраць 31,3 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 96,3% рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені – верасні 2026 г. склаў 82,3 млрд. рублёў, або 109,2% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Аптовы тавараабарот у студзені – верасні 2026 г. склаў 137,8 млрд. рублёў, або 100,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – верасня 2025 г.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – верасні 2026 г. склаў 6 млрд. рублёў, або 101,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – верасня 2025 г.