Аб выніках знешняга гандлю таварамі ў студзені – верасні 2026 г.
5 лістапада 2026
У студзені – верасні 2026 г. знешнегандлёвы абарот тавараў Рэспублікі Беларусь склаў 77 449,7 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт – 36 774,6 млн. долараў, імпарт – 40 675,1 млн. долараў. Да ўзроўню студзеня – верасня 2025 г. з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 120,9%, экспарт – 122,9%, імпарт – 119,2%.