У студзені-чэрвені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 13,6 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 4,7%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 13,3 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,9% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,7% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,2%, яек – 88,6%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 925,3 тыс. тон, што на 5,3% больш, чым у студзені-чэрвені 2025 г., малака – 4619,9 тыс. тон (на 2,9% больш), яек атрымана 1725,1 млн. штук (на 0,7% больш).
На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,8 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,3 млн. галоў. Колькасць свіней склала 2,1 млн. галоў, птушкі – 51 млн. галоў.
У рэспубліцы працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 2,6 млн. тон кармавых адзінак кармоў з траў, што на 26,5% больш, чым на 1 ліпеня 2025 г. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 8,9 цэнтнера кармавых адзінак (на 30,9% больш).
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
