У студзені-сакавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 5546,1 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 2,6%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 5479,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 2,9% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,5% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,6%, яек – 94,3%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 456,7 тыс. тон, што на 4,2% больш, чым у студзені-сакавіку 2025 г., малака – 2230 тыс. тон (на 2,3% больш), яек атрымана 863,9 млн. штук (99% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года).
На 1 красавіка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,9 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,4 млн. галоў. Колькасць свіней склала 2 млн. галоў.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
