Аб замежных інвестыцыях у студзені – сакавіку 2026 г.*

13 траўня 2026

Інвестыцыі ў Рэспубліку Беларусь з-за мяжы. За студзень – сакавік 2026 г. у рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 3,3 млрд. долараў ЗША інвестыцый.

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 2,9 млрд. долараў ЗША, або 86,8% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі з Рэспублікі Беларусь за мяжу. За студзень – сакавік 2026 г. арганізацыямі рэспублікі накіравана за мяжу інвестыцый на суму 2 млрд. долараў ЗША.

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 67,3% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.



*Aкрамя банкаў, нябанкаўскiх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», бюджэтных арганізацый.