У студзені-сакавiку 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 6,3 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 682,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 203,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 29,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi, пабудавана 105,7 тыс. квадратных метраў.
Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 70,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 258,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 37,9% ад агульнага ўводу па рэспублiцы.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
