Аб змяненні цэн у красавіку 2026 г.

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў красавіку 2026 г. у параўнанні з сакавіком 2026 г. склаў 101,3%, са снежнем 2025 г. – 103,6%, з яго на інвестыцыйныя тавары – 99,9% і 101,4% адпаведна, прамежкавыя тавары – 102,5% і 105,7%, спажывецкія тавары – 100,4% і 101,6% адпаведна.

Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў красавіку 2026 г. у параўнанні з сакавіком 2026 г. склаў 99,7%, са снежнем 2025 г. – 98,9%, у тым ліку ў раслінаводстве – 100,1% і 101,4% адпаведна, жывёлагадоўлі – 99,5% і 98,3% адпаведна.

Індэкс цэн у будаўніцтве ў красавіку 2026 г. у параўнанні з сакавіком 2026 г. склаў 103,7%, са снежнем 2025 г. – 101,5%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы – 105% і 102,8% адпаведна, машыны і абсталяванне – 100,2% і 97,2%, іншыя работы і затраты – 108,5% і 104,5% адпаведна, стварэнне і набыццё аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці – 111,9% і 115,2% адпаведна.

Індэкс тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў красавіку 2026 г. у параўнанні з сакавіком 2026 г. склаў 100,1%, са снежнем 2025 г. – 101,3%.

Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у красавіку 2026 г. у параўнанні з сакавіком 2026 г. склаў 102,6%, са снежнем 2025 г. – 104,4%.

12.05.2026 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by