Аб змяненні цэн у сакавіку 2026 г.

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў сакавіку 2026 г. у параўнанні з лютым 2026 г. склаў 100,9%, са снежнем 2025 г. – 102%, з яго на інвестыцыйныя тавары – 100,5% і 101,4% адпаведна, прамежкавыя тавары – 101,2% і 102,7%, спажывецкія тавары – 100,6% і 101,1% адпаведна.

Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў сакавіку 2026 г. у параўнанні з лютым 2026 г. склаў 100,1%, са снежнем 2025 г. – 99,5%, у тым ліку ў раслінаводстве – 99,7% і 101,2% адпаведна, жывёлагадоўлі – 100,2% і 99,1% адпаведна.

Індэкс цэн у будаўніцтве ў сакавіку 2026 г. у параўнанні з лютым 2026 г. склаў 101,4%, са снежнем 2025 г. – 98,5%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы – 101,4% і 97,9% адпаведна, машыны і абсталяванне – 101,5% і 98,7%, іншыя работы і затраты – 103,3% і 96,3%, стварэнне і набыццё аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці – 92,9% і 102,9% адпаведна.

Індэкс тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў сакавіку 2026 г. у параўнанні з лютым 2026 г. склаў 100,3%, са снежнем 2025 г. – 101,2%.

Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у сакавіку 2026 г. у параўнанні з лютым 2026 г. склаў 101,2%, са снежнем 2025 г. – 101,7%.

13.04.2026 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by