Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь

 

МЯДВЕДЗЕВА
Іна Віктараўна

прыёмная
тел. +375 (17) 378-52-00

Нарадзілася ў 1969 годзе ў г. Мінску. Скончыла ў 1991 годзе Беларускі палітэхнічны інстытут ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга па спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання», у 1997 годзе – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Статыстыка».

09.1986 – 08.1987 – аператар ЭВМ Рэспубліканскага вылічальнага цэнтра калектыўнага карыстання ЦСУ БССР

1987 – 1991 – студэнтка Беларускага палітэхнічнага інстытута ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга

1991 – 1993 – эканаміст, эканаміст 2 катэгорыі, эканаміст 1 катэгорыі Галоўнага вылічальнага цэнтра Дзяржкамстату БССР

11.1993 – 09.1994 – вядучы эканаміст Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу

1994 – 2001 – вядучы эканаміст, галоўны эканаміст, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення нацыянальных рахункаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь

2001 – 2004 – начальнік Галоўнага ўпраўлення статыстыкі прадпрыемстваў і паліўна-энергетычнага комплексу Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь

2004 – 2005 – намеснік Міністра Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь

2005 – 2014 – начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

З 29 снежня 2014 г. і па цяперашні час – Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі" (2011 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2016 г.), Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006 г., 2014 г.) Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2009 г., 2014 г.).


Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by