Задачы і функцыі Белстата

Задачы і функцыі Белстата

ЗАДАЧЫ

  • фарміраванне афіцыйнай статыстычнай метадалогіі, якая адпавядае міжнародным стандартам у галіне статыстыкі

  • ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі

  • задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі
  • ФУНКЦЫІ

  • распрацоўвае і зацвярджае афіцыйную статыстычную метадалогію для арганізацыі
    і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, якая адпавядае міжнародным стандартам у галіне статыстыкі

  • распрацоўвае сумесна з дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі, і зацвярджае стратэгію развіцця дзяржаўнай статыстыкі

  • распрацоўвае і прадстаўляе на зацвярджэнне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праграму статыстычных работ

  • забяспечвае прадастаўленне рэспандэнтам пры правядзенні цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў доступу да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення першасных статыстычных даных у выглядзе электроннага дакумента або забяспечвае магчымасць прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных даных у іншай форме, якая ўсталявана Белстатам

  • ажыццяўляе метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выпадку іх правядзення

  • забяспечвае канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных і індывідуальных адміністрацыйных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі

  • фарміруе і прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Усебеларускаму народнаму сходу, Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, а таксама распаўсюджвае і (або) прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, які усталяваны заканадаўствам

  • забяспечвае роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі
    і метадалогіі яе фарміравання

  • праводзіць абмен афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй са статыстычнымі органамі замежных дзяржаў, а таксама прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь

  • забяспечвае вядзенне баз (банкаў) даных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі

  • забяспечвае функцыянаванне і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для ажыццяўлення дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці

  • забяспечвае мабілізацыйную падрыхтоўку Белстата, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі, падпарадкаваных арганізацый па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы

  • выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам 
  • Версія для друку
    Рэгіянальныя сайты
    220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
    belstat@belstat.gov.by
    Telegram https://t.me/belstat_by Facebook https://www.facebook.com/belstat X https://twitter.com/belstat_by