Прэс-рэліз "Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь"
Па стане на 5 верасня 2025 года ў рэспубліцы працавала 3653 установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, з агульнай колькасцю дзяцей 321 тыс. чалавек. У бягучым навучальным годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, наведваюць 90,1% дзяцей дашкольнага ўзросту.
Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2 – 5 гадоў у 2025 годзе склала 1084 месца.
Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, склала 54,3 тыс. чалавек.
На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў рэспубліцы налічвалася 2817 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 1,1 млн. чалавек.
Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у бягучым навучальным годзе склала 98,1 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка даводзіцца ў сярэднім 11 вучняў, у гарадскіх школах – 13 вучняў, у сельскіх – 6 вучняў.
У 2025 годзе пасведчанне аб агульнай базавай і спецыяльнай адукацыі атрымалі 102,9 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі – 57,7 тыс. выпускнікоў школ.
На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў рэспубліцы функцыянавала 163 установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 71,4 тыс. чалавек.
Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2025 годзе прынята 28,9 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 94,6% навучэнцаў дзённай формы навучання – па дагаворах і заяўках з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.
У 2025 годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падрыхтавалі і выпусцілі 22,5 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і болей кваліфікацыі атрымалі 87,4% выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі – 66,9% выпускнікоў.
Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў рэспубліцы на пачатак 2025/2026 навучальнага года забяспечвала 228 устаноў адукацыі, колькасць навучэнцаў якіх склала 119,9 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва рэспублікі даводзіцца 132 навучэнца устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 73,8% усіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах адукацыі на дзённай форме навучання – 84,7%.
У 2025 годзе ва ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паступілі 38,6 тыс. чалавек, з якіх 21% пражываюць у сельскіх населеных пунктах.
Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2025 годзе склаў 30,9 тыс. чалавек, з іх 62,3% атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме навучання.
У 47 установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, на пачатак 2025/2026 навучальнага года навучаліся 229 тыс. студэнтаў. За кошт бюджэтных сродкаў навучаюцца 51,2% усіх студэнтаў, у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучання – 62,6%.
У 2025 годзе студэнтамі сталі 55,9 тыс. чалавек, з іх 12,8% пражываюць у сельскіх населеных пунктах.
Выпуск студэнтаў з устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, у 2025 годзе склаў 46,6 тыс. спецыялістаў.
На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў рэспубліцы навучаліся 10,7 тыс. магістрантаў.
У 2025 годзе ў магістратуру было прынята 7,9 тыс. чалавек, дыплом магістра атрымалі 7,9 тыс. чалавек.
У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва рэспублікі даводзіцца 263 студэнта і магістранта ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі.